Главная » НОВОСТИ » З Днем маці павіншавалі жанчын Навагрудчыны

З Днем маці павіншавалі жанчын Навагрудчыны

У Дзень маці падарункі ад Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў гандлю з нагоды свята былі ўручаны шматдзетным маці, якія працуюць на прадпрыемствах гандлю Навагрудчыны.

Падарункі сталі прыемнай нечаканасцю для прадаўцоў ААТ “Дзіцячы свет РГ” Наталлі Міхайлаўны Лычкоўскай і ААТ “Вялікая крыніца” Вікторыі Міхайлаўны Падліпскай, тэхнолага ТДА  “КамРадГандаль” Алены Фёдараўны Разінкевіч, загадчыцы вытворчасці сталовай №13 ААТ “Навагрудскі КШХ” Вольгі Мікалаеўны Рымко. Са святам жанчын павіншавалі старшыня Навагрудскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Я.В. Дзедуль, кіраўнікі і старшыні прафкамаў.

– Ад усёй душы віншую вас з вельмі цёплым і душэўным святам – Днём маці! Самы родны, самы галоўны чалавек для кожнага з нас – гэта мама, – сказаў падчас уручэння падарункаў шматдзетным мамам Я.В. Дзедуль. – Матуліна любоў і вера натхняюць нас у любым узросце, усяляюць надзею на лепшае. Мацярынства немагчыма без самааддачы і душэўнага цяпла. Мы ведаем, што яно патрабуе неверагодных сіл, мудрасці, цярпення. Вашы дзеці заўсёды будуць бязмерна ўдзячныя вам за вашу шчодрасць душы і чуласць сэрца, за ўменне рабіць іх свет дабрэй і лепш. Шчасця вам, дабрабыту, любові і клопату блізкіх.

– Я вельмі люблю дзяцей і заўсёды марыла мець вялікую сям’ю, – прызналася матуля трох дзетак Наталля Міхайлаўна Лычкоўская. – Вялікі дзякуй за падарунак, увагу і клопат.

Яндекс.Метрика