Главная » НОВОСТИ » Віншаванне са святам 8 сакавіка па-астравецку

Віншаванне са святам 8 сакавіка па-астравецку

Як віншавалі са святам жанчын пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здаро’ўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца”.

З шыкоўным “букетам”, умела пераплеценымі песнямі, вершамі і конкурсамі, у глядзельную залу завіталі мясцовыя артысты: Сяргей Сяўко, Аляксандр Юргелянец, Юрый Інаровіч и Яраслаў Вянгроўскі.

Доўга не сціхалі апладысменты пасля выканання Сяргеем Сяўко прывітальнай песні “Гэтыя вочы насупраць”. Са словамі “брава”, “малайцы” гледачы не адпускалі са сцэны выканаўцаў любімых песен. І артысты не прымусілі доўга чакаць віншаванні: паліліся адна за адной песні ў глядзельную залу: “Караван” у выкананні Ю. Інаровіча, “8 сакавіка” і так далей.

Па задумцы артыстаў адных толькі песень недастаткова і яны прыдумвалі мноства конкурсаў з удзелам гледачоў, якія з вялікай радасцю прымалі ў іх удзел. Сярод іх быў конкурс на лепшы адбітак жаночых вуснаў на кавалачку паперы. А ўся інтрыга была схавана ў выбары добрасумленнага выканання , на першы погляд, незвычайнага конкурсу.

Падводзіць вынікі “ўпаўнаважана” было спецыяльнае журы, ў склад якога ўваходзілі толькі мужчыны. Прыйшлося “папацець” над выбарам пераможцы і старшыні прафкама, які ўваходзіў у кампетэнтнае журы.

Свята радасці, добрага настрою, вершаваных віншаванняў доўжылася амаль паўтары гадзіны і здавалася не будзе яму канца. Неахвотна разыходзіліся гледачы пасля заканчэння  канцэрта, а гэта значыць, што задумка прафсаюзнага камітэта прыйшлася да спадобы  супрацоўніцам. 

Яндекс.Метрика