Главная » НОВОСТИ » Уборка ўраджая Навагрудскага раену Гродзенскай вобласці. Вiншаванне перадавiкоў на ўборцы ўраджая 2014 года

Уборка ўраджая Навагрудскага раену Гродзенскай вобласці. Вiншаванне перадавiкоў на ўборцы ўраджая 2014 года

Днямі старшыня абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (АПК) І.С. Алізаровіч, старшыня абласнога абкама прафсаюза работнікаў гандлю С.В. Семянчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В. Мішарын і старшыня райкама прафсаюза АПК Р.І. Кананчук наведалі шэраг гаспадарак і павіншавалі камбайнавыя экіпажы, якія першымі ў раёне намалацілі тысячу тон зерня (без рапсу) ў сваёй групе камбайнаў.

За дасягненне высокіх вынікаў працы перадавікам жніва Г.М. Клімку і В.У. Дзяшуку з СВК “Нягневічы”, С.В. Макарэвічу і П.П. Сечка з СВК “Прынёманскі” і У.А. Калядзе з СВК “Шчорсы” былі ўручаны падзячныя пісьмы абкама прафсаюза аграпрамысловага комплексу, грашовыя прэміі абкама прафсаюза работнікаў АПК, абкама прафсаюза работнікаў гандлю і фірменныя сувеніры з сімволікай Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і  Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Варта напомніць, што сёлета Гродзенскі абкам прафсаюза аграпрамысловага комплексу прыняў рашэнне ўзнагароджваць экіпаж камбайна (па адным з кожнай групы), які першым намалаціў у раёне 1000 тон збожжа (ўлічваецца намалот толькі збожжавых і зернебабовых), у суме 700 000 руб. Пры складзе экіпажа з двух чалавек грашовыя сродкі размяркоўваюцца з разліку 500 000 руб. - старшаму камбайнеру і 200 000 руб. - памочніку камбайнера. Калі ў экіпаж уваходзіць толькі адзін камбайнер, то ўся сума грашовых сродкаў (700 000 руб.) выплачваецца яму аднаму.

Таксама варта ведаць, што прэзідыум Савета Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў прыняў пастанову “Аб удзеле прафсаюзных арганізацый Гродзенскай вобласці ва ўборачнай кампаніі 2014 года”.

На перыяд уборачнай кампаніі створаны штаб пры Гродзенскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў. Наш раён замацаваны за абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў гандлю, які ўзначальвае Святлана Васільеўна  Семянчук.

Яндекс.Метрика