Главная » НОВОСТИ » У Астравецкім раёне працягваецца рэспубліканскай акцыя “Наш жывёлавод”

У Астравецкім раёне працягваецца рэспубліканскай акцыя “Наш жывёлавод”

З падарункамі і словамі віншавання на малочна-таварную ферму “Варняны” завіталі першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула і старшыня прафкама СВК “Варняны” Станіслава Станіславаўна Блашкевіч.

Пры выбары лепшых працаўнікоў звычайна ўлічваюцца вытворчыя паказчыкі ў прывагах жывёлы ці надоях малака. СВК “Варняны” , аднайменная ферма і яе працаўніцы,аператары машыннага даення Наталля Станіславаўна Урлік, Іна Станіславаўна Кузміцкая, Наталля Тадэвушаўна Лось і Аксана Тадэвушаўна Дрэма – сталі выключэннем.

Як адзначыў намеснік старшыні СВК “Варняны” па жывёлагадоўлі Андрэй Мар’янавіч Бушмовіч, малочна-таварная ферма “Варняны” – адна з самых “узроставых” у гаспадарцы. Тут, у адрозненне ад сучасных камп’ютарызаваных комплексаў, практыкуецца трохразовая дойка, а калектыў вылучаецца дружнасцю і згуртаванасцю, таму было вырашана адзначыць менавіта даярак МТК “Варняны”.

У СВК “Міхалішкі” лепшымі прызнаны працаўнікі МТК “Маркуны”: аператары машыннага даення Леакадзія Іванаўна Боўша, Данута Станіславаўна Бараноўская, Альбіна Мечыславаўна Ляшчэўская і жывёлавод Лілія Іванаўна Шыш.

Падарункі жанчынам уручыў старшыня прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула, а словы падзякі працаўніцам выказалі старшыня СВК “Міхалішкі” Аляксандр Іванавіч Чаплінскі і прафсаюзны лідар гаспадаркі Ірына Люцыянаўна Мацкела.

Апошнімі заслужаныя ўзнагароды атрымалі працаўнікі саўгаса “Падольскі”. На комплекс МТК “Падольцы” павіншаваць лепшых у гаспадарцы жывёлаводаў  – сямейную пару Ігара Валер’евіча Казлова і Марыну Уладзіміраўну Мешчаракову – завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна і прафсаюзны лідар саўгаса Марына Канстанцінаўна Яновіч.

Як адзначыў Юрый Аляксандравіч, акцыя мела пад сабой мэту не толькі ўшанаваць і адзначыць плённую работу лепшых жывёлаводаў раёна, але і пазнаёміцца са створанымі на жывёлагадоўчых комплексах і фермах умовамі працы.

Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"

Яндекс.Метрика