Главная » НОВОСТИ » Сямейны лад у Шчучынскiм раене. “Уладары сяла” жывуць у Дэмбрава

Сямейны лад у Шчучынскiм раене. “Уладары сяла” жывуць у Дэмбрава

Суботнім вечарам у Астрыне насілі мужы жонак на руках, гата¬валі вячэру і запрагалі каня, а жонкі з дзецьмі вязалі снапы Тут на стадыёне Астрынскай школы праходзіў раённы этап рэс-публіканскага конкурсу “Уладар сяла”. Адным словам, конкурс “Уладар сяла” ператварыўся ў сапраўднае свята, якое яшчэ раз паказала, што на Шчучыншчыне жывуць і працуюць добрыя, дружныя сем’і.

Восем сем'яў змагаліся за лідарства. Ганаровымі гасцямі свята сталі намеснік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк, старшыня Шчучынскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Г.Ф. Шандроха, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Т.В. Ганчарук, першы сакратар РК БРСМ А.С. Богдзель і старшыня Астрынскага сельвыканкама Г.Ю. Бекіш.

Сям’я Скорб з Дэмбрава два гады таму была пераможцам на рэс­публіканскім этапе конкурсу, а сёлета з новымі сіламі выйшла на старт. Алена, Дзмітрый, іх дачушка Дзіяна і сын Аляксандр перат­варылі сваю  “Візітную картку” ў сапраўдную тэатралізаваную пастаноўку, дзе растлумачылі, што для іх значыць сям’я. А калі на сцэне з’явілася радня канкурсантаў, адразу стала зразумела: у гэтай сям’і дзейнічае залатое правіла – адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

А шматдзетная сям’я Блюднік са Шчучына, якую прадставілі Ва­лерый і Любоў разам з дзеткамі Дар’яй, Мікітам і Віталіей, выйшла на сцэну ў каларытных нацыянальных касцюмах. Сапраўдным падарункам для гледачоў стала полька ў выкананні іх сямейнага ансамбля.

Вясёлыя прыпеўкі пра сям’ю праспявалі Павел і Кацярына Шчарбачэня з Васілішак, а вось маладая сям’я Саковічау з Астрыны прадставіла, напэўна, самую кранальную “візітоўку”: Андрэй, Святлана і маленькая Ксенія прызналіся на сцэне адзін аднаму ў каханні.

Цікава расказалі пра свае захапленні і заняткі ў вершах, песнях і пастаноўках Забароўскія (Ражанкаўскі сельсавет), Арлоўскія (Мажэйкаўскі сельсавет), Трусілы (Першамайскі сельсавет) і  Скі­біцкія ( Жалудоцкі сельсавет).

Аднак сапраўдная барацьба разгарнулася падчас другога конкурсу – “Дрывасек”. Тут сем’ям давялося праявіць спрыт і сілу: напілаваць, насекчы і скласці дровы. Эх, як дружна гэта рабілі супружныя  пары! Сапраўдныя гаспадары! А пасля ў “Сельскай спартыўнай эстафеце” таты ўзяліся пераносіць ваду з бочкі ў бочку, а мамы разам з дзецьмі збіраць у мех бульбу. Давя­лося гаспадарам запрэгчы і распрэгчы каня, а на “Зжатай паласе”  – вязаць снапы.

Бадай, самым вясёлым быў конкурс “Хутка вячэра”. Аказваецца, мужчыны  – выдатныя кухары! Бульбу на вячэру начысцілі, памылі і з завязанымі вачыма на прыпечак паставілі. А пасля – бачылі б вы! – як спрытна насілі мужчыны сваіх жо­нак на руках вакол печы!
Складана было журы вызначыць “Уладара сяла”.  Кожная сям’я выклалася па поўнай. Дарэчы,  сем’і-удзельніцы прадставілі на конкурс цікавыя відэяролікі пра свае сядзібы.

У гэтым годзе перамогу зноў заваявала сям’я Скорб з Дэмбрава. Яна і  будзе абараняць гонар Шчучыншчыны на абласным этапе рэспубліканскага сямейнага конкурсу. Крыху не хапіла да абсалютнага лідарства сям’і Блюднік са Шчучына. Трэцімі па колькасці набраных балаў сталі Саковічы з Астрыны. Пераможцы былі адзначаны граматамі і падарункамі. Спонсарамі мерапрыемс­тва выступілі райкам прафсаюза работнікаў АПК, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і РК БРСМ.

 – У нас былі сур’ёзныя сапернікі, – прызналіся пераможцы кон­курсу Алена і Дзмітрый Скорб. – Здолелі перамагчы і ў гэтым нам дапамог вопыт. Мы назапасілі шмат цікавых ідэй і ведаем, у якім накірунку трэба працаваць, таму і да­лей будзем змагацца за перамогу.

Цёплую атмасферу стваралі самадзейныя артысты Астрынскага гарпасялковага Дома культуры і тэатральнай творчасці. Працавала “аўталаўка”. Самыя маленькія госці маглі паласавацца поп-корнам і  павесяліцца на батутах.

Адным словам, конкурс “Уладар сяла” ператварыўся ў сапраўднае свята, якое яшчэ раз паказала, што на Шчучыншчыне жывуць і працуюць добрыя, дружныя  сем’і.

Яндекс.Метрика