Главная » НОВОСТИ » Свет вачыма дзіцяці

Свет вачыма дзіцяці

На пярэдадні дня абароны дзіцяці, які традыцыйна праводзіцца першага чэрвеня, прафсаюзны камітэт прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” арганізаваў і правёў конкурс дзіцячага малюнка пад назвай “Свет вачамі дзіцяці” сярод дзяцей медыцынскіх работнікаў.

Паводле умоваў конкурсу ўсе удзельнікі былі раздзелены на розныя ўзроставыя катэгорыі: 5-7 гадоў, 8-10 гадоў і 10-14 гадоў. Ацэнку конкурсных работ праводзіла кампетэнтнае журы ў складзе членаў прафсаюзнага камітэту, прафгрупоргаў і старэйшых медыцынскіх сясцёр . Неабходна адзначыць, што прадстаўленыя на конкурс малюнкі закранулі  сэрцы кожнага  члена  журы. Нейкія нябачныя “струны” прымусілі вярнуцца ў краіну дзяцінства нас, дарослых людзей і паглядзець на навакольны свет вачамі дзіцяці, успомніць сваё дзяцінства… .Пасля знаёмства з усімі прадстаўленымі на конкурс малюнкамі журы прыемна адзначыла, што дзеці малююць той свет, які вакол іх: добры, адкрыты, спакойны. На малюнках сонейка, родныя краявіды, жывёльны свет. З асаблівым пачуццём радасці разглядаўся малюнак, дзе намалявана наша планета Зямля, якую ўтрымліваюць дзіцячыя рукі. А малюнак, на якім лясныя жыхары з “зайздрасцю” назіраюць за гульнёй дзяцей на прыгожай лясной паляне, асабліва парадаваў членаў журы.

Неабходна падкрэсліць, што дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка. Вызначаны і  пераможцы конкурсу: ва узросце 5-7 гадоў – Гасперскі Ілля,  8-10 гадоў – Гасперскі Данііл,  а ў катэгорыі 10-14 гадоў – Бразевіч Жэня. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу “Свет вачамі дзіцяці” атрымалі памятныя падарункі, падрыхтаваныя прафсаюзным камітэтам.

А на ўспамін прыходзяць  словы знаёмай усім нам песні: “няхай заўжды будзе сонца, няхай заўжды будзе неба, няхай заўжды буду я …”. Яны маюць асаблівую, магічную сілу і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Няхай так будзе і надалей!

Яндекс.Метрика