Главная » НОВОСТИ » Шэфы не забылі…

Шэфы не забылі…

У Міжнародны дзень абароны дзяцей прадстаўнікі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу не заталiся раунадушнымi да выхаванцаў сацыяльнага прытулку у Шчучынскiм раене.

Зараз пад апекай сацыяльнага прытулку ў аграгарадку Ляшчанка зна­ходзіцца 20 дзяцей з 12 сямей. Гэта і зусім маленькія, каму і двух гадкоў яшчэ не споўнілася, і вучні-старшакласнікі.

А дзеці сустракалі шэфаў песнямі і ўсмешкамі.

– У нас сёння багата мерапрыемстваў, – гаворыць дырэктар раённага са­цыяльна-педагагічнага цэнтра Д.Я. Вайцюль. – Мы паедзем у Шчучын на свята "Дзяцінства – гэта я і ты" ў пакой па месцы жыхарства "Арляня", а ў другой палове дня ладзім уласную гульнявую праграму.

Педагогі ставяць перад сабой задачу не толькі стварыць добрыя ўмовы для развіцця і быту дзятвы, але і старанна працуюць з іх бацькамі. Трэба сказаць, што многія з праблемных сямей імкнуцца выправіць становішча, каб вярнуць сыноў і дачок дамоў. А пакуль сацыяльны прытулак бярэ на сябе ролю абаронцы дзяцей ад жыццёвай непагадзі.

Увага шэфаў у гэтай справе не бывае лішняй. І выхаванцы, і педагогі на чале з дырэктарам выказалі шчырыя словы ўдзячнасці ўсім членам прафсаюза работнікаў АПК за ўвагу і падарункі.

Яндекс.Метрика