Главная » НОВОСТИ » Новыя імёны адкрылі і ў Смаргоні

Новыя імёны адкрылі і ў Смаргоні

Адкрыў конкурс “Новыя імёны Беларусі-2016” старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч. Ён адзначыў, што конкурсу ўсяго год, але за гэты час ён стаў візітнай карткай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і аб’яднаў каля 4 тысяч маладых людзей са 118 раёнаў рэспублікі.

Спачатку дэманстравалі свае здольнасці самадзейныя спевакі. Трэба адзначыць, што перад тым, як патрапіць на цэнтральную раённую сцэну, яны прайшлі адбор у сваіх працоўных калектывах. Гледачы ў зале ажывіліся, калі загучалі папулярныя мелодыі, і пачалі спяваць разам з канкурсантамі “Вологду”, “Миленький”, “Вновь метель”, “Радуюсь” (апошняя песня з рэпертуару вядомай расійскай спявачкі Рады Рай). Зачаравала сваім голасам выканальніца песні “Лёд”. Дзяўчына не проста спявала, яна прапускала праз сваю душу ўсё тое, што хацела данесці да гледачоў. Вакальныя якасці канкурсанткі ўражвалі. Пазней культработнікі адзначылі, што яна стала адкрыццём песеннага конкурсу.

Павесяліў публіку, падняў настрой тэатральны калектыў з СШ №7, які выступіў з інсцэніроўкай апавядання Сямёна Альтава “Хто там”.

Творчыя работы самадзейных майстроў

У фае раённага Цэнтра культуры народныя ўмельцы, якія прадстаўлялі працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, выставілі лепшыя свае вырабы, што падпадалі пад намінацыю “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. А іх было многа. Гэта графіка Юліі Парфенчык з СШ №2, жывапіс і вышыўка Ільі Барысава з СШ №5, фотаздымкі Таццяны Войткі з гэтай жа школы, мастацкія палотны Анатоля Сураўца, работніка завода аптычнага станкабудавання, экспазіцыя фотаработ Кацярыны Розель з СВК “Солы”.

Член журы, загадчыца аддзела дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ніна Малькова з задавальненнем адзначыла, што майстрыцы прадставілі вельмі цудоўную вышыўку. Нават выбраць лепшае было складана. Прыцягвалі да сябе ўвагу работы Святланы Балыш з раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Марыны Джыг са Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі, Святланы Трацяк з Ракавецкіх ясляў-сада — сярэдняй школы, Вольгі Шчаснай з СШ №6.

Вельмі таленавіты майстар Святлана Янкоўская з гімназіі, якая прадставіла фларыстыку. Прыгожыя лялькі вырабляюць Ларыса Чарнова з дзіцячага сада №15 і Наталля Санкевіч з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Разьбой па дрэве займаецца Антон Танковіч з Ракаўцаў. Яго вырабы ўразілі журы. Вялікую цікавасць выклікалі работы Веры Яфрэмавай з дзіцячай школы мастацтваў, бісерапляценне Марыны Урбановіч, якая прадстаўляла на конкурсе Сінькоўскія яслі-сад — сярэднюю школу. Канкурсантка Марыя Зянкевіч з такой жа навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Залессі, прадставіла вельмі прыгожыя вязаныя вырабы. Спецыялісты ДЗЮСШ па футболу Алена Галякевіч і Вікторыя Раманоўская падрыхтавалі цэлую тэматычную экспазіцыю. Нават устанавілі футбольнае поле і напісалі “Няма жыцця без футболу”. Цікавыя работы былі і ў іншых канкурсантаў.

Творчыя работы самадзейных майстроў

DSC_0020

Фотаработы Кацярыны РОЗЕЛЬ з СВК “Солы”.

DSC_0009

Іконы і кампазіцыі з кветак Святланы ТРАЦЯК. (Ракавецкія яслі-сад — сярэдняя школа).

DSC_0030

Работы Веры ЯФРЭМАВАЙ (дзіцячая школа мастацтваў) прыцягваюць увагу гледачоў.

DSC_0024

Вось такія прыгожыя вырабы выразае з дрэва Антон ТАНКОВІЧ (Вёска Ракаўцы).

У фае раённага Цэнтра культуры народныя ўмельцы, якія прадстаўлялі працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, выставілі лепшыя свае вырабы, што падпадалі пад намінацыю “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. А іх было многа. Гэта графіка Юліі Парфенчык з СШ №2, жывапіс і вышыўка Ільі Барысава з СШ №5, фотаздымкі Таццяны Войткі з гэтай жа школы, мастацкія палотны Анатоля Сураўца, работніка завода аптычнага станкабудавання, экспазіцыя фотаработ Кацярыны Розель з СВК “Солы”.

Член журы, загадчыца аддзела дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ніна Малькова з задавальненнем адзначыла, што майстрыцы прадставілі вельмі цудоўную вышыўку. Нават выбраць лепшае было складана. Прыцягвалі да сябе ўвагу работы Святланы Балыш з раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Марыны Джыг са Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі, Святланы Трацяк з Ракавецкіх ясляў-сада — сярэдняй школы, Вольгі Шчаснай з СШ №6.

Вельмі таленавіты майстар Святлана Янкоўская з гімназіі, якая прадставіла фларыстыку. Прыгожыя лялькі вырабляюць Ларыса Чарнова з дзіцячага сада №15 і Наталля Санкевіч з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Разьбой па дрэве займаецца Антон Танковіч з Ракаўцаў. Яго вырабы ўразілі журы. Вялікую цікавасць выклікалі работы Веры Яфрэмавай з дзіцячай школы мастацтваў, бісерапляценне Марыны Урбановіч, якая прадстаўляла на конкурсе Сінькоўскія яслі-сад — сярэднюю школу. Канкурсантка Марыя Зянкевіч з такой жа навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Залессі, прадставіла вельмі прыгожыя вязаныя вырабы. Спецыялісты ДЗЮСШ па футболу Алена Галякевіч і Вікторыя Раманоўская падрыхтавалі цэлую тэматычную экспазіцыю. Нават устанавілі футбольнае поле і напісалі “Няма жыцця без футболу”. Цікавыя работы былі і ў іншых канкурсантаў.

Выбраць лепшых было нялёгка

Конкурс ёсць конкурс – неабходна было выбраць лепшых. Журы прыйшлося нялёгка, улічваючы тое, што канкурсанты – не прафесіяналы ні ў песенным, ні ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Аўтары мастацкіх і дэкаратыўна-прыкладных работ, выкананых у асноўным з падручных матэрыялаў, уразілі сваёй фантазіяй, вынаходніцтвам, тонкім густам і творчым падыходам. У вакалістаў уменне спяваць і трымацца на сцэне амаль што не адрознівалася ад прафесійнага.
У песенным конкурсе пераможцам стала Святлана Пяткевіч з раённага вузла паштовай сувязі, другое месца заняла Алена Чурылава з цэнтральнай раённай бальніцы, трэцяе – Аляксандр Савіцкі з РУП “ЖКГ”.

песня 1ц

Удзельніцы конкурсу Кацярына АРЛОВІЧ і Таццяна МІКУЛІЧ спяваюць дуэтам.

Сярод прадстаўнікоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва першае месца журы прысудзіла Антону Танковічу з Ракаўцаў, на другой прыступцы гонару апынулася Ларыса Чарнова з дзіцячага сада №15, на трэцім – Наталля Вароніна з завода аптычнага станкабудавання.

Напрыканцы конкурсу старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч падзякаваў усім удзельнікам за тое, што яны не пабаяліся і вырашылі паказаць сябе. Бо не кожны чалавек, хаця ён можа быць і таленавітым, запраста выйдзе на сцэну і праспявае альбо пакажа іншыя свае ўменні.
Конкурс праводзіцца другі раз. Летась ён так спадабаўся гледачам, што ФПБ вырашыла зрабіць яго штогадовым. Бо ў працоўных калектывах вельмі многа таленавітых і творчых людзей. Таму важна, каб кожны з членаў прафсаюза меў магчымасць рэалізаваць сябе.

песня 5ц

Выступаюць выхаванцы Любові БАШЛЫКОВАЙ, якая выкладае ўсходнія танцы ў гуртках РЦК.

песня 2ц

Тэатральны калектыў СШ №7.

песня 3ц

Дыпламанты раённага прафсаюзнага конкурсу ў намінацыі “сцэнічная творчасць” з узнагародамі.

Вікенцій Іванавіч выказвае ўдзячнасць кіраўнікам, ідэалагічным і прафсаюзным лідарам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў за тое, што падрыхтавалі работнікаў для ўдзелу ў раённым этапе прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара і Валянціны ГАРОХАВАЙ.

http://www.shliah.by

Яндекс.Метрика