Главная » НОВОСТИ » Навагрудчына таленавітая

Навагрудчына таленавітая

25 лістапада ў рамках Тыдня прафсаюзнай культуры ў Навагрудку прайшоў агляд-конкурс «Народныя таленты табе, Беларусь!». Самадзейныя мастацкія калектывы прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна спаборнічалі ў вакале, харэаграфіі і акцёрскім майстэрстве і парадавалі багаццем талентаў, артыстызм і любоўю да музыкі.

     Конкурс талентаў аб’яднаў людзей самых розных прафесій і сабраў поўную залу тых, хто прыйшоў падтрымаць самадзейных артыстаў. Усіх прыхільнікаў творчасці і музыкі вітаў старшыня Навагрудскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Я.В. Дзедуль. Ён уручыў граматы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «За актыўны ўдзел у развіцці прафсаюзнага руху ў Навагрудскім раёне» ветэранам  прафсаюзнага руху І.М. Пярко і Ф.І. Кергету.

     Удзел у конкурсе прынялі 6 каманд, у склад якіх увайшлі самыя творчыя і таленавітыя прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Кожная каманда прадставіла на суд журы і гледачоў сваю канцэртую праграму. Вакальныя кампазіцыі, танцавальныя нумары, вершы, гумарыстычныя замалёўкі – усе канкурсанты імкнуліся ўразіць прыгожымі выкананнем, арыгінальнальнасцю і артыстызмам.

     Пачалася конкурсная праграма з выступлення каманды аддзела адукацыі спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама, якая прадставілі музычную кампазіцыю «Мы маладыя, шчаслівыя, таленавітыя». Прыгожыя песні, яркія танцавальныя нумары ўразілі эмацыянальнасцю, дынамізмам і  маладосцю. Шмат станоўчай энергіі і добрых эмоцый падарылі ўдзельнікі каманды ўнітарнага прадпрыемства «Фільтр» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, якія выконвалі вельмі лірычныя і прыгожыя песні. Як заўжды творча і эмацыянальна выступілі прадстаўнікі Навагрудскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія прадставілі праграму «З любоўю да Радзімы». Гучнымі апладысментамі сустракалі гледачы каманду завода газавай аппаратуры, чые яскравыя і таленавітыя вакальныя кампазіцыі, артыстызм, гумар і пазітыў не пакінулі абыякавым нікога ў зале. Эмацыянальным і душэўным было выступленне каманды Навагрудскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, якая парадавала добрымі песнямі і падарыла гледачам радасны настрой. Ярка і творча выступілі ўдзельнікі каманды цэнтра банкаўскіх паслуг № 416 філіяла № 413 ААТ «АСБ Беларусбанк». Іх праграма «Спяваем з зоркай» уразіла артыстызмам і пазітывам.

     Перад журы стаяла нялёгкая задача – выбраць лепшых. Дыпломам І ступені ўзнагароджана каманда Навагрудскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, ІІ ступені – каманда завода газавай апаратуры, ІІІ ступені – каманда ўнітарнага прадпрыемства «Фільтр». Астатнія каманды былі ўзнагароджаны граматамі.

     Дружнымі апладысментамі гледачы аддзячылі самадзейных артыстаў за талент, артыстызм і  вернасць музычнаму мастацтву. Конкурс «Народныя таленты табе, Беларусь!» пакінуў добрыя ўражанні і стаў чарговым пацвярджэннем таго, што навагрудчане ўмеюць не толькі сумленна працаваць, але і прыгожа і творча адпачываць.

 

Яндекс.Метрика