Главная » НОВОСТИ » На Навагрудчыне адзначылi Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

На Навагрудчыне адзначылi Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

У гандлёва-эканамічным каледжы адбылася ўрачыстасць, удзельнікамі якой сталі работнікі фізкультуры і спорту раёна, ветэраны працы, спарсмены і інш.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні райвыканкама С.М. Каралько, намеснікі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С.В. Чартко і І.М. Барыкіна, майстар спорту міжнароднага класа па біятлоне, удзельніца дзвюх Алімпійскіх гульняў Людміла Ананька, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Я.В. Дзедуль.

З віншаваннямі да прысутных звярнулася Людміла Ананька.

– У час тэхналогій, інтэрнэту і ўсемагчымых гаджэтаў стала больш складана працаваць з моладдзю і знаходзіць спартыўныя таленты. І я хачу пажадаць вам сіл, здароўя і натхнення, каб нягледзячы на перашкоды сучаснасці, у вас усё атрымлівалася, – пажадала А.Ананька.

Галоўным момантам урачыстасці стала цырымонія ўзнагароджвання. Ганаровымі граматамі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўзнагароджаны 14 трэнераў-выкладчыкаў, настаўнікаў фізічнай культуры і ветэраны працы А.М. Малуха і І.Б. Ждан. Ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароды атрымалі работнікі сельгасарганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у папулярызацыю заняткаў фізкультурай і спортам у сваіх калектывах.

Добрым падарункам для ўсіх прысутных стала святочная канцэртная праграма, падрыхтаваная ўстановамі адукацыі горада і раёна.

 

Яндекс.Метрика