Главная » НОВОСТИ » На Аўгустоўскім канале адбыўся абластны турыстычны злёт ААТ “ААБ Беларусбанк"

На Аўгустоўскім канале адбыўся абластны турыстычны злёт ААТ “ААБ Беларусбанк"

16 каманд з філіялаў і ЦБП вобласці, а гэта амаль 450 работнікаў, прынялі актыўны ўдзел у турзлёце. Нашы калегі прадэманстравалі высокае спартыўнае майстэрства гульняў у валейбол і футбол, мнагаборўі і паласе перашкод, водным пола.

Вельмі прыгожым і яркім было адкрыццё турзлета. З  пажаданнямі  перамог, добрага спартыўнага свята  выступілі начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Гоман І.І., старшыня абласной ветэранскай арганізацыі Сухадола І. К., ад прафсаюзнай арганізацыі – Мулярчык Ч.У. На сцэне выступалі харавыя калектывы  філіяла №400 “Бліскавіца” і “Гарадзенскія хлопцы”.

У тройку мацнейшых увайшлі 3 філіялы: 1 месца ў фліліяла №400- Гродзенскае абластное ўпраўленне,  другое - №413 г.Ліда, 3-е ганаровае месца ў каманды  з ф. №402 г.Волковыск. Сярод ЦБП 1,2,3 месцы заваявалі  адпаведна  каманды    ЦБП №422 г. Слонім, ЦБП №416 г. Навагрудак, ЦБП №417 г. Астравец. Па напале барацьбы на спартыўных пляцоўках, па воплесках і эмоцыях, духу сумленнага суперніцтва гэтыя паядынкі наўрад ці саступалі спаборніцтвам вялікага спорту.

Усе каманды вобласці  дастойна выступілі на турыстычным злёце. І няхай у лідары вышлі толькі шэсць з іх, самае галоўнае — мы пабывалі ў дзіўным, казачным свеце пад назвай «прырода», мы ўдыхалі празрыстае, чыстае ранішняе паветра, атрымлівалі асалоду ад непаўторнага мядовага водару лесу. І зноў і зноў вучыліся мэтанакіраванасці, калектывізму.

Турзлёт прайшоў весела і цікава, з вялікай карысцю для здароўя, даў магчымасць кожнаму праявіць свае спартыўныя і творчыя здольнасці. Упэўненыя, дзякуючы яму павысіцца працаздольнасць кожнага ўдзельніка, што так важна для нас усіх.

Яндекс.Метрика