Главная » НОВОСТИ » Лепшыя ашмянскія хлебаробы

Лепшыя ашмянскія хлебаробы

З віншаваннямі на ніву прыехалі старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек і лідар прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Раіса Турлай.

Першым пунктам стаў СВК “Гальшанскі”. Тут найлепшыя намалоты атрымалі механізатар Генадзь Скаржынскі з памочнікам Андрэем Давідовічам, якія працуюць на камбайне “Джон Дзір”. Іх вынік – 418,2 тоны збожжа.

На камбайне КЗС-1218 лепшых паказчыкаў дабіўся яшчэ адзін гальшанскі механізатар - Станіслаў Даніленка. Яму дапамагае Павел Акулевіч, навучэнец аграрна-тэхнічнага каледжа, будучы трактарыст-машыніст. Навыкі работы ў полі яму спатрэбяцца і ў будучым. Іх ніва цяпер – ля вёскі Падгаі. Вынік за дзесяцідзёнку – 353 тоны.

У ліку лепшых ашмянскіх хлебаробаў і механізатар эксперыментальный базы “Баруны” Віктар Шчыгло, які на камбайне КЗС-10К убірае ячмень ля вёскі Гінеўцы. Руплівец намалаціў 278 тон, атрымаўшы лепшы вынік у сваёй катэгорыі.

Віншаванні прымаў таксама Мар’ян Янкоўскі, вадзіцель СВК “Граўжышкі”, які працуе на грузавым аўтамабілі МАЗ. За дэкаду ён даставіў з поля 423 тоны. А апошнім быў узнагароджаны вадзіцель СВК “Ашмянскі Світанак” Часлаў Шукеловіч, які на аўтамашыне ГАЗ перавёз 386,9 тоны збожжа.

Пажаданні і віншаванні, каштоўныя падарункі і кветкі – толькі невялікая доля той удзячнасці, якой заслугоўваюць вяскоўцы.

По материалам газеты "Ошмянский вестник"

Яндекс.Метрика