Главная » НОВОСТИ » Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, раённы саюз наймальнікаў і раённае аб'яднанне прафсаюзаў падпісалі мясцовае пагадненне

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, раённы саюз наймальнікаў і раённае аб'яднанне прафсаюзаў падпісалі мясцовае пагадненне

Яно з'яўляецца асновай для заключэння калектыўных дагавораў у працоўных калектывах, а таксама мае юрыдычную сілу пры разглядзе працоўных спрэчак.

Старшыня Дзятлаўскага аб'яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў адзначыў:

- Улічваючы тое, што 150 артыкулаў Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць спасылкі на калектыўны дагавор, гэта значыць прадастаўляюць права праз калектыўны дагавор паляпшаць працоўныя ўзаемаадносіны, заключэнне дадзенага пагаднення, калектыўных дагавораў сведчыць пра тое, што бакі, якія яго падпісалі, гэтым правам скарысталіся. У прыватнасці, у перыяд правядзення рэструктурызацыі арганізацый, аптымізацыі колькасці работнікаў асаблівую актуальнасць набываюць раздзелы пагаднення, якія гарантуюць захаванне працоўных месцаў для найменш сацыяльна абароненых катэгорый работнікаў. Таксама ў пагадненні асобна агаворваецца абавязак наймальніка ўзгадняць звальненне работніка з прафсаюзамі, за выключэннем звальнення работніка па асобных артыкулах Працоўнага кодэкса.

У цэлым, пагадненне ахоплівае не толькі вобласць працоўных узаемаадносінаў, але і пытанні сацыяльнай абароны пажылых людзей, моладзі і многае іншае.

І. КАМАРОВА

www.diatlovonews.by

Яндекс.Метрика